Сабраныя падчас суботніка сродкі накіруюць на рэканструкцыю комплексу воінскай славы ў гонар аперацыі “Баграціён”, які размешчаны ў Светлагорскім раёне. “Не першы год у Гомельскай вобласці сабраныя ў ходзе суботнікаў сродкі накіроўваюць на мадэрнізацыю памятных мясцін. За апошні час у рэгіёне абноўлены мемарыялы “Ола”, “Партызанская крыніца”, “Азарычы”, “Дзецям – ахвярам вайны”, з’явіўся памятны знак ахвярам генацыду беларускага народа. Разам мы захоўваем гістарычную праўду Вялікай Айчыннай вайны”, – падкрэслілі ў аблвыканкаме.