20 снежня на базе ДУ “Калінкавіцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №1” прайшла матчавая сустрэча каманд юнакоў 2016/2018 гг.р., дзяўчат 2015-2016 гг.р., прымеркаваная да акцыі “Сучасная моладзь?” з удзелам каманд горада Мазыра. Хочацца спадзявацца, што ўменні і навыкі, атрыманыя падчас матчавай сустрэчы, дапамогуць у далейшым юным баскетбалістам атрымліваць перамогі на маючых адбыцца спаборніцтвах.