Дзень горада ў Калінкавічах парадаваў разнастайнасцю: жыхары пастараліся зрабіць свята яркім і запамінальным.
Тэматычныя пляцоўкі, арганізаваныя прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, прапанавалі гасцям займальныя экспазіцыі на любы густ. Тут можна было даведацца пра гісторыю краю, убачыць прадукцыю мясцовых вытворцаў, акунуцца ў атмасферу беларускай культуры і палюбавацца творчымі работамі калінкавічан.
Таксама былі арганізаваны спартыўныя пляцоўкі і калектыў ДУ “Калінкавіцкая СДЮШАР №1” прыняў удзел у мерапрыемстве.