Спартыўна-аздараўленчы лагер – гэта арганізацыя, якая забяспечвае адпачынак і аздараўленне дзяцей і падлеткаў у перыяд канікулаў, а таксама рэалізуе праграмы, накіраваныя на развіццё фізічных якасцей і навыкаў. У такіх лагерах дзеці не толькі адпачываюць і ўмацоўваюць здароўе, але займаюцца спортам, развіваюць фізічную падрыхтоўку і камандны дух.
У такіх лагерах ствараюцца ўмовы для актыўнага адпачынку, спартыўных трэніровак, розных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё асобы і фарміраванне здаровага ладу жыцця.
З 02.06-20.06.2025 на базе нашай установы прайшоў традыцыйны дзіцячы летні спатыўна-аздараўленчы лагер. У якім спартоўцы наведалі шмат экскурсій, кінатэатр, батутны цэнтр і т.д.
Таксама былі праведзены сустрэчы з інспектарам па справах з непаўналетнімі на тэму “Уцягванне падлеткаў у экстрэмісцкія і неанацысцкія рухі”