Пакуль будзем смяяцца – будзе хацецца жыць
Вёскі Малыя і Вялікія Аўцюкі лічацца своеасаблівай сталіцай гумару на Беларусі. А таму тут з 1995 года праводзіцца рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі”, на які традыцыйна з’язджаюцца тыя, хто разумее і ўмее ацаніць добры жарт, любіць пасмяяцца.
18-19 ліпеня вясёлыя і гаваркія аўцюкоўцы, якія лічаць, “што пакуль будзем смяяцца – будзе хацецца жыць”, ветліва, гасцінна, з іскрамётнымі жартамі сустракаюць удзельнікаў і гасцей ХIІ фестывалю.
У праграме шмат гумару, музыкі і скокаў, рагатухі і аўцюкоўскіх прысмакаў, яскравых выступленняў і вясёлых конкурсаў. А таксама – канцэртная праграма “Варанішча-Шоу”, гала-шоу ўдзельнікаў і пераможцаў чацвёртага сезона народнага праекта “КаверХорШоу”, святочны феерверк.
Кіраўнік раёна Павел Сілівончык падзякаваў Міністэрству культуры і кіраўніцтву вобласці за падтрымку фестывалю і дапамогу ў яго правядзенні, удзельнікам – за прапаганду і развіццё народнага гумарыстычнага жанру, гасцям, а сярод іх было сем’яў з дзецьмі і моладзі, – за тое, што вырашылі правесці выхадны дзень запамінальна і зазірнулі на аўцюкоўскі фэст