3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод у гонар вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Дзень Незалежнасці аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе годную будучыню, з’яўляецца ўвасабленнем гераізму, стойкасці, бяспрыкладнай мужнасці і велічы духу народа, сімвалам адзінства, дабрабыту і працвітання нашай дзяржавы.
У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, міру, а таксама аптымізму і творчых поспехаў!
Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, у сэрцах людзей – спакой, а ў дамах – дабрабыт!