Футбол

Гэты від спорту дапамагае ўмацаваць мышцы, сфарміраваць правільную выправу, умацаваць цягавітасць, павысіць хуткасць рэакцыі. Апроч гэтага трэніроўкі дапамогуць прадухіліць з'яўленне лішняй вагі, узбагаціць кроў кіслародам і палепшыць абмен рэчываў, псіхічнае развіццё. Лідэры часта нараджаюцца на футбольным полі. Часам самы сціплы чалавек зменьваецца, апранаючы буцы, і вядзе партнёраў за сабой. У нейкі момант футбаліст з лідэрскімі якасцямі разумее, што яго камандзе патрэбен важак, і цягне каманду да перамогі. Праз спробы і памылкі ён вучыцца таму, як кіраваць эфектыўна.
У пачатку футбольнага шляху спартсмены часта хвалююцца з-за памылак і крыўдных паражэнняў. У пэўны момант яны ўсведамляюць, што дзякуючы ўпартай працы на трэніроўках і ў матчах іх узровень гульні паступова расце. Футбалістам прыходзіцца пераадольваць траўмы, няўдалыя адрэзкі, працу з непрыемнымі трэнерамі і шматлікае іншае. Усё гэта вучыць упартасці.
Ганяючы мяч, спартовец абавязкова выявіць у футболе нешта пазітыўнае для сябе асабіста.
СПАРТСМЕНЫ-ВЫХАВАННІКІ

Макушынскі Яраслаў

КМС, сярэбраны прызёр чэмпіянату РБ па футболе

Кірсанаў Мацвей, Новік Руслан

пераможцы алімпійскіх дзён моладзі Гомельскай вобласці па футболе