ДУ "Калінкавіцкая дюсшар № 1 "

Наша гісторыя

У Калінкавічах дзіцяча-юнацкая спартыўная школа была адкрыта ў 1951 годзе дзякуючы хадайніцтву старшыні раённага спорткамітэта А.Б. Бенен-сона. Першым дырэктарам школы стаў М.М. Даленка. У школе былі адкрыты аддзяленні: гімнастыка, акрабатыка, класічная барацьба, футбол, валейбол, лёгкая атлетыка.
У 1979 годзе ДЮСШ была падзелена на дзве спартшколы:
  • ДЮСШ N • 1 з аддзяленнямі гульнявых відаў: баскетбол, футбол, гандбол;
  • ДЮСШ N° 2 - барацьба класічная, грэка-рымская, лёгкая атлетыка.
У 1996 годзе ў школе было адкрыта аддзяленне шахмат, а ў 2005 годзе - аддзяленне цяжкай атлетыкі.
Сам будынак спартыўнай школы быў уведзены ў эксплуатацыю 20 красавіка 1979 года і належаў "Працоўным рэзервам", першым дырэктарам якога быў прызначаны Анатоль Мікалаевіч Атаманюк.
У наступныя гады кіравалі працай ДЮСШ №1: Белан Аляксандр Пятровіч, Андрачык Алег Пятровіч, Мялешка Леанід Якаўлевіч, Рубанік Уладзімір Васільевіч.
У 2022 годзе ўстанове ДУ «Калінкавіцкая ДЮСШ №1» быў прысвоены статус ГУ Калінкавіцкая СДЮШАР No1». З 2013 года па цяперашні час дырэктарам СДЮШАР №1 з'яўляецца Яскавец Сяргей Мікалаевіч.
ІДЭАЛАГІЧНАЯ ПРАЦА

Напрамкі

Асноўны ідэалагічнай працы ва ўстанове з’яўляецца згуртаванне працоўнага калектыва для рашэння пастаўленых па падвышэнні эфектыўнасці і якасці працы, фармаванне грамадзянскасці, патрыятызму і выхаванне маральна-сямейных каштоўнасцяў.

Задачы ідэалагічнай і выхаваўчай работы на 2025 год

  • Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па прапагандзе і выхаванні павагі да беларускай сімволікі, ведання гімна краіны.
  • Сацыяльна-педагагічная адаптацыя і абарона дзяцей, фармаванне пазітыўнага стаўлення паміж людзьмі, павага правоў іншага чалавека.
  • Развіццё інтарэсаў і здольнасцей асобы, фарміраванне і развіццё асобасных якасцей, неабходных для актыўнай жыццядзейнасці.
  • Мэтанакіраваны пошук умоў для максімальнай праявы патэнцыйных магчымасцяў асобы, фармаванне звычкі да сістэматычнай працы, павелічэнне ступені самастойнасці і самакантролю спартсменаў-навучэнцаў.
  • Фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў, накіраваных на забеспячэнне здаровага ладу жыцця, устойлівага негатыўнага стаўлення антысацыяльным тэндэнцыям у маладзёжным асяроддзі.